Среда, 15 января 2025

Рэцэпты на Біс: запяканка з гарбуза і тварагу

750

Рэцэпт ад трэнера па плаванні Вольгі Яўгенаўны Клімук

Інгрэдыенты:
тварог — 500 г ,
мякаць гарбуза — 500 г,
яйка курынае — 4 шт.,
цукар — 0,5 шклянкі,
манка – 3 ст. лыжкі,
смятана – 2 ст. лыжкі.

Прыгатаванне
Гарбуз нарэзаць кавалкамі і варыць 7-10 мінут.

Пакуль ён варыцца, яйкі расцерці з цукрам, дадаць тварог і ўсю масу ўзбіць блэндарам. Усыпаць манку і добра змяшаць. Пакінуць на некалькі мінут для набракання крупы.

Кавалкі варанага гарбуза адкінуць на друшляк, затым блэндарам здрабніць у пюрэ і змяшаць з тварожнай масай.

Форму змазаць сметанковым маслам і абсыпаць манкай (яна ўбярэ лішнюю вадкасць і не дасць запяканцы прыстаць да сценак формы).

Выкласці тварожна-гарбузовую масу ў форму і паставіць у духоўку, разагрэтую да 190 градусаў, на 1 гадзіну. За 10 мінут да заканчэння выпякання верх запяканкі змазаць смятанай. Яшчэ злёгку падрумяніць у духоўцы і даставаць.

Смачная і карысная страва для дарослых і дзяцей гатова!

Смачна есці!