Рэцэпт ад настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ружанскай СШ Наталлі Федзюковіч

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйкі курыныя вараныя — 6 шт.,
цыбуля зялёная — 1 пучок,
кроп — 1 пучок,
манныя крупы — 2 ст.лыжкі,
мука — 1 ст.лыжка,
смятана — 1 ст.лыжка,
алей для смажання — 2 ст.лыжкі,
соль — на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Вараныя яйкі нацерці на буйной тарцы ў глыбокую міску. Туды ж кладзём дробна пасечаную зеляніну. Усыпаем муку і манныя крупы. Солім і дадаем смятану. Старанна вымешваем.
З атрыманай масы вільготнымі рукамі фармуем катлеткі. Выкладваем іх на патэльню з разагрэтым раслінным алеем і абсмажваем з абодвух бакоў да залацістай скарыначкі.
Падаём гарачымі.
Смачна есці!