Рэцэпт ад культарганiзатара дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi г.Пружаны» Алены Зубко.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйка — 2 шт.,
белы хлеб —
2 кавалкі,
цыбуля — 1/4 шт.,
перац балгарскі —
1/2 шт.,
памідор — 1 шт.,
алей — 3-4 ст.л.,
соль, перац, зеляніна.
ПРЫГАТАВАННЕ
Гэты рэцэпт прынесла са школьных заняткаў па працоўным навучанні дачка Аліна.
Цыбулю нарэзаць тонкімі невялікімі кавалачкамі, перац і памідор — саломкай, хлеб — невялікімі кубікамі.
Кубікі хлеба змясціць у патэльню, уліць 1-2 чайныя лыжкі алею і абсмажыць, памешваючы, на невялікім агні да румянага колеру. Сухарыкі перакласці з патэльні на талерку. У патэльню ўліць алей, дадаць цыбулю, памідор і салодкі перац і абсмажыць да мяккасці. У міску ўбіць яйкі, дадаць соль і перац і ўзбіць відэльцам.
У патэльню да агародніны дадаць абсмажаны хлеб і заліць усё гэта яйкамі.
Прыкрыць патэльню накрыўкай і на слабым агні гатаваць яшчэ тры мінуты. Гатовую страву пасыпаць здробненай зелянінай.
Смачна есці!