Суббота, 12 октября 2024

Рэцэпты на Біс. Яблыкі ў цесце

153

Рэцэпт ад Веры Аляксандраўны Шурынай, удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН».

Выпечка з яблыкамі — мабыць, самая простая і бюджэтная. Адразу ўспамінаюцца смачныя хатнія піражкі з павідлам і пышная шарлотка, насычаная фруктовым сокам. Для такіх прысмакаў дастаткова дражджавога або бісквітнага цеста і, вядома ж, спелых яблыкаў — «антонаўкі», «белага наліву», «мяльбы», «грушоўкі»… Сёння мы прапануем рэцэпт яблык у слоеным цесце.

Інгрэдыенты:
— слоенае бездражджавое цеста — 1 упакоўка,
— яблыкі — 3 шт.,
— цукар — 40 гр.,
— яйка (жаўток) — 2 шт.,
— цукровая пудра, карыца — па смаку.

Прыгатаванне
Яблыкі наразаем кольцамі, дастаём сярэдзіну, цеста разразаем на палоскі, абарочваем імі кольцы яблыка, затым змазваем жаўтком. Потым пасыпаем карыцай, цукрам. Выпякаем 15 мінут пры 180 градусах. Калі астыне, пасыпаем цукровай пудрай.

Смачна есці!