Понедельник, 2 декабря 2024

Рэцэпты на Біс: хвораст на кефіры

2 401

Рэцэпт ад вучаніцы Хараўской СШ Крысціны Шчурко


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйкі — 3-4 шт.,
цукар — 250 г,
сметанковае масла — 100 г,
кефір — 0,7 л,
сода, пагашаная воцатам, — 1 ч.л.,
мука,
алей для смажання.
ПРЫГАТАВАННЕ:
Яйкі ўзбіць з цукрам, уліць кефір, дадаць растопленае масла, соду, пагашаную воцатам, і муку (мукі трэба столькі, каб цеста атрымалася эластычным, але не вельмі цвёрдым).
На 30 мінут паставіць цеста ў халадзільнік. Пасля тонка раскачаць, скруціць «хварасцінкі», абсмажыць іх у алеі. Калі хвораст крыху астыне, абсыпаць цукровай пудрай.
Смачна есці!