Рэцэпт ад прадпрымальніцы Святланы Какорынай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для цеста:
маргарын — 100 г,
цукар — 1 шклянка,
яйкі — 3 шт.,
мука — 1 шклянка,
сода — 1 ч.л.,
соль;
для начынкі:
яблыкі кіслыя — 5 шт.,
вада, карыца, ванільны цукар.
ПРЫГАТАВАННЕ
Ачысціць і парэзаць яблыкі, пакласці ў каструлю і заліць паловай шклянкі вады. Давесці да кіпення, асцярожна памешваючы.
Растапіць маргарын, паступова дадаць цукар, яйкі, соль, муку і добра перамяшаць. Дадаць соду, пагашаную воцатам.
Форму для выпечкі змазаць алеем і пасыпаць манкай. Выкласці распараныя яблыкі. Пасыпаць карыцай і ванільным цукрам. Заліць зверху цестам.
Выпякаць 30-35 мінут пры 180 градусах. Шарлотку можна ўпрыгожыць цёртым шакаладам і цукровай пудрай.
Смачна есці!