Вторник, 22 апреля 2025

Рэцэпты на Біс: вафельны торт з курыцай і грыбамі

878

Рэцэпт ад педагога-арганізатара гімназіі Юліі Мікуцік.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
вафельныя каржы — 2-3 шт.,
курынае філе — 800 г,
шампіньёны — 400 г,
цыбуля — 2 шт,
масла сметанковае — 200 г,
сыр цвёрды — 150 гр,
вяршкі густыя — 100 г,
соль, перац,
мускатны арэх,
пятрушка.

ПРЫГАТАВАННЕ
Філе нарэзаць на невялікія кавалкі і абсмажыць разам з цыбуляй, нарэзанай паўкольцамі. Асобна абсмажыць нарэзаныя грыбы, дадаць соль, перац, мускатны арэх і вяршкі. Усё перацерці або здрабніць у блэндары і дадаць да філе. Атрыманай масай змазаць вафельныя каржы. На апошні корж пасыпаць пацёрты сыр. Запякаць у духавой шафе да ўтварэння залацістай скарынкі. Перад падачай упрыгожыць зелянінай.

Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *