Воскресенье, 19 января 2025

Рэцэпты на Біс: усходняя страва «Дымляма»

834

Рэцэпт ад інструктара па працатэрапіі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Ганны Кныш.

ІНГРЭДЫЕНТЫ (колькасць залежыць ад аб‘ёму вашага посуду):
любое мяса (ялавічына, свініна, птушка),
агародніна (бульба, морква, капуста, балгарскі перац, цыбуля),
зеляніна, зіра, чорны перац, алей, соль.

ПРЫГАТАВАННЕ
У сатэйнік, казан або глыбокую патэльню наліць 50-100 г алею.
Выкласці нарэзанае вялікімі кавалкамі мяса, зверху — буйныя кавалкі бульбы, моркву, капусту, балгарскі перац.
Асобна на патэльні абсмажыць моркву, нацёртую на тарцы, і нарэзаную рэпчатую цыбулю, дадаць 3-5 ст.л. таматнай пасты, папярэдне разведзенай у 300 мл вады або булёну. Атрыманую запраўку выліць у сатэйнік. Усе слаі дымлямы пасаліць, паперчыць, пасыпаць зелянінай і зірой. Тушыць на маленькім агні адну гадзіну.
Смачна есці!