Суббота, 18 января 2025

Рэцэпты на Біс: тварожныя пончыкі

704

Рэцэпт ад намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «СШ №1 імя ЧБВА г.Пружаны» Віталіі Шумскай.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
тварог — 200 г,
мука — 7-8 ст.л.,
цукар — 3 ст.л.,
яйка — 3 шт.,
сода — 0,5 ч.л.,
ванілін,
алей.

ПРЫГАТАВАННЕ
Тварог працерці, змяшаць з содай, дадаць цукар, яйкі, муку і добра перамяшаць.
Цеста ліпне да рук, таму рукі лепш змачыць вадой. Сфарміраваць невялічкія шарыкі і апусціць іх у разагрэты алей, гатаваць на малым агні да залацістага колеру.
Гатовыя пончыкі можна пасыпаць цукровай пудрай.
Смачна есці!