Рэцэпт ад інспектара Пружанскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вікторыі Біюмен.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
тварог — 0,5 кг,
мука — 4,5 шклянкі,
масла сметанковае — 2 пачкі,
сода — 1 чайная лыжка,
воцат,
ванілін, соль,
цукар для абсыпкі.
ПРЫГАТАВАННЕ
Пажадана, каб усе прадукты былі пакаёвай тэмпературы. У вялікай місцы змешваем муку і масла (растопліваць масла не трэба), дадаём соду, пагашаную воцатам, ванілін і крышку солі. Усё перамешваем і дадаём тварог. Добра вымешваем цеста.
З раскачанага цеста вырэзваем кругі дыяметрам 10-12 см. Кожны круг складваем напалавіну, адзін бок абмакваем у цукар. Потым паўторна складваем і зноў абмакваем у цукар. Край прыціскаем відэльцам.
Гатовыя грабеньчыкі адпраўляем у духоўку, разагрэтую да 180 градусаў. Выпякаем да залацістага колеру.
Смачна есці!