Пятница, 1 ноября 2024

Рэцэпты на Біс: тварожныя булачкі «Вожыкі»

647

Рэцэпт ад медыцынскага рэгістратара Алены Найбіч.


ІНГРЭДЫЕНТЫ
для цеста:
яечная маса — 75 г,
тварог абястлушчаны — 400 г,
мука пшанічная, суцэльназерневая — 150 г,
карычневы цукар — 25 г,
сметанковае масла — 40 г,
сода — 0,5 ч.л.;
для ўпрыгожання:
какосавая стружка,
здробнены арахіс.
ПРЫГАТАВАННЕ
Замясіць цеста (яно будзе крышку ліпнуць да рук). Сфармаваць аднолькавыя шарыкі, укачаць у какосавую стружку і арэхі.
Акуратна выкласці на бляху, выпякаць 25-30 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.
Булачкі атрымліваюцца пышнымі і духмянымі.
Смачна есці!