Рэцэпт ад настаўніцы Ліноўскай ДШМ Наталлі Нікітчык.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйка — 2 шт.,
тварог — 200-250 г,
цукар — 3 ст. лыжкі,
соль — 1/3 ч. лыжкі,
ванілін — 1 пакецік,
сода — 1/2 ч. лыжкі,
мука — колькасць залежыць як ад яе якасці, так і сухасці тварагу, арыентуйцеся на тое, каб цеста не ліпла да рук.
ПРЫГАТАВАННЕ
Яйкі ўзбіць з цукрам, дадаць соль, тварог, ванілін, соду, муку.
Раскатаць цеста таўшчынёй 0,5 см і выразаць любыя фігуркі.
Смажым у разагрэтым алеі.
Смачна есці!
