Рэцэпт ад рэжысёра гарадскога Палаца культуры Алёны Жмайлік.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
Для пясочнага цеста
мука — 300 г,
сметанковае масла пакаёвай тэмпературы — 125 г,
разрыхляльнік — 1 ч.л.,
яйка — 1 шт.,
цукар — 4 ст. л.,
какава — 2 ст.л.
Для тварожнай масы
тварог — 500-600 г,
яйкі — 3 шт.,
цукар — 3/4 шклянкі,
ванільны пудынг (парашок) — 1 пачак,
смятана — 1/2 шклянкі.
ПРЫГАТАВАННЕ
Спачатку трэба прыгатаваць эластычнае цеста. Для гэтага старанна ў глыбокім посудзе змяшаць усе інгрэдыенты (акрамя яйка) і з дапамогай відэльца ператварыць іх у крошку. Дадаць яйка і вымесіць цеста. Атрыманую масу выкласці ў круглую форму і сфарміраваць борцікі.
Для тварожнай заліўкі трэба прапусціць тварог праз мясарубку, дадаць пудынг і перамяшаць. Яйкі ўзбіць з цукрам, дадаць смятану і з дапамогай блэндара ці міксера змяшаць з тварожнай масай. Начынку выкласці на цеста і паставіць тварожнік у разагрэтую да 180 градусаў духавую шафу. Выпякаць 50-55 мінут. Зверху можна ўпрыгожыць арэхамі, а мая сям’я любіць дадаць згушчонку.
Смачна есці!