Рэцэпт ад хормайстра народнага вакальнага ансамбля «2+2» Анастасіі Ціхановіч.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
невялікі трус,
сала — 150 гр.,
цыбуля — 1 шт.,
таматная паста — 3 ст.л.,
мука — 1,5 ст.л.,
смятана — 4-5 ст.л.,
перац, соль, спецыі —
на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Дробна нарэзанае сала абсмажыць з цыбуляй, дадаць нарэзаныя невялікімі кавалачкамі трусіныя трыбухі і мяса. Абсмажыць усё разам. Перакласці ў качачніцу (утятницу), уліць кіпень, давесці да кіпення. Дадаць таматную пасту, перац, соль, пры жаданні і ягады ядлоўцу, тушыць на невялікім агні. Затым абсмажыць муку, развесці смятанай і ўліць у качачніцу за 5 мінут да поўнай гатоўнасці.
Смачна есці!