Рэцэпт ад Анжалікі Бірук, навучэнкі Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
пячэнне — 850 г,
какава-парашок — 1 пачак,
згушчонка — 250 г,
сметанковае масла — 250 г,
вада — палова шклянкі,
грэцкія арэхі — 100 г,
цукар — палова шклянкі.
ПРЫГАТАВАННЕ
У ваду ўсыпаць цукар, посуд паставіць на агонь, зварыць сіроп і астудзіць. Змяшаць згушчанае малако з какавай-парашком і сметанковым маслам, затым дадаць у сумесь астылы цукровы сіроп і ўсё добра перамяшаць.
На дно раздымнай формы выкласці пластамі: пячэнне, крэм, зноў пячэнне, крэм і г.д. Зверху пасыпаць здробненымі арэхамі. Паставіць торт у халадзільнік на 4 гадзіны.
Смачна есці!