Рэцэпт ад Галіны Велясюк, работніцы турыстычна-гасцінічнага комплекса «Мікалаеўскі».
ІНГЭДЫЕНТЫ:
крэкеры квадратныя салёныя — 48 штук,
шампіньёны — 400 г,
цыбуля рэпчатая — 2 шт.,
курыца вэнджаная (філе або кумпячок) — 200 г,
арэхі грэцкія — 30 г,
алей для смажання — 1-2 ст. лыжкі,
соль, перац — на смак (варта ўлічыць ступень салёнасці крэкераў);
для крэму:
сыр тварожны сметанковы «Свежа» — 150 г,
вяршкі (сливки) для ўзбівання 33%-ыя — 150 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Тварожны сыр добра ўзбіваем з вяршкамі. Шампіньёны смажым з цыбуляй, курыцу рэжам кавалачкамі або рвем на валокны, арэхі здрабняем.
Бярэм прамавугольную форму (калі няма падыходзячай, можна зрабіць яе з некалькіх слаёў фольгі). Выкладваем слаямі: спачатку 12 крэкераў, якія змазваем крэмам, потым слой грыбоў з цыбуляй. Кладзём другі слой крэкераў, змазваем крэмам, выкладваем курыцу, пасыпаем арэхамі, зноў крыху змазваем. Трэці слой крэкераў, зноў крэм плюс грыбы з цыбуляй. Зверху апошні слой крэкераў, пакрываем рэшткамі крэму. Упрыгожваем на свой густ, можна выкарыстаць смажаныя грыбы і зеляніну. Накрываем наш торт харчовай плёнкай і ставім у халадзільнік на ноч (а яшчэ лепш на суткі), каб прапітаўся.
Смачна есці!