Понедельник, 2 декабря 2024

Рэцэпты на Біс: торт «Несалодкі Напалеон»

1 104

Рэцэпт ад настаўніка-дэфектолага СШ №5 Вольгі Лагады.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

маргарын — 200 г,

мука — 2,5 шклянкі,

смятана — 1 шклянка,

яйка — 1 шт.,

цукар — 1 ст.л.,

гашаная сода — 0,5 ч.л.

Для начынкі: рыбныя кансервы (або абсмажаныя з цыбуляй грыбы), цвёрды сыр — 150 г, яйка — 2 шт, маянэз.

ПРЫГАТАВАННЕ

Маргарын, напярэдадні замарожаны ў маразілцы, нацерці на тарцы і перамяшаць з мукой. Дадаць астатнія інгрэдыенты і замясіць цеста. Пакінуць у халадзільніку на 1-2 гадзіны. Пасля цеста раздзяліць на 5 частак і выпячы 5 каржоў (пры тэмпературы 180 градусаў да залацістай скарынкі). Сам торт робіцца наступным чынам: першы корж змазаць маянэзам, зверху нацерці сыр, на другі корж выкласці рыбную кансерву або грыбы (на ваш смак),  трэці корж змазаць маянэзам, зверху выкласці нарэзанае варанае яйка, чацвёрты корж змазаць маянэзам і пасыпаць крошкай ад пятага каржа. Торт будзе смачнейшым, калі ён крыху пастаіць у халадзільніку.

Смачна есці!