Рэцэпт ад спецыяліста па маркетынгу ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Іны Івановай.
Гэта рэцэпт ад «Шчодрых Пружан» для тых, хто аддае перавагу свежай выпечцы, але… не любіць доўга важдацца з яе прыгатаваннем.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
тварог — 200 г,
сыр «Шчодрыя Пружаны» ці «VAN GOLD» — 200 г,
яйкі — 2 шт.,
соль — 0,5 ч. лыжкі,
разрыхляльнік — 0,5 ч. лыжкі,
мука — 6 сталовых лыжак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Націраем сыр на тарцы. Перамешваем яго з усімі астатнімі інгрэдыентамі і замешваем цеста. Яно павінна быць мяккім.
Затым дзелім цеста на роўныя кавалачкі і мокрымі рукамі лепім з яго кольцы. Выпякаем у разагрэтай духоўцы пры 200 °С на працягу 20 мінут.
Смачна есці!