Вторник, 21 января 2025

Рэцэпты на Біс: сырная бабка

1 013

Рэцэпт ад дырэктара ДУА «Шарашоўская сярэдняя школа» Аксаны Пернач.
Сырная бабка — любімая страва маіх дзяцей, якую я гатую з нагоды іх прыезду. Ох, добра, што, калі падводзілі газ да дома, не разабралі печку. Такую бабку ў газавай пліце не прыгатуеш.

Інгрэдыенты:
бульба — 2 кг,
яйкі — 3 шт.,
сала з праслойкай
— 0,5 кг,
сыр «Расійскі»
— 150-200 гр,
соль.

Прыгатаванне:
Бульбу пачысціць і нацерці на дробнай тарцы. Даць пастаяць і зліць лішнюю вадкасць. Дадаць яйкі, соль на смак. Абсмажыць сала з праслойкай. Тлушч, які пры гэтым утварыўся, астудзіць да хатняй тэмпературы і выліць у бульбу. Усё добра перамяшаць. Нацерці сыр на буйной тарцы. Выкласці ў таўстасценную форму слаямі: на дно — палову смажанага сала, на яго — палову бульбы; потым высыпаць цёрты сыр (слоем каля 2 см), на яго асцярожна выкласці другую частку бульбы і зверху — астатняе смажанае сала.
Шмат солі ў бульбу не сыпаць, таму што сыр яе падсольвае. Усё гэта паставіць у печку ці духоўку на 1 гадзіну. Затым зняць накрыўку і пакінуць яшчэ на 20 мінут.
Гатовую бабку выкласці цалкам на талерку, перавярнуўшы чыгунок ці каструлю. Есці са смятанай.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *