Суббота, 8 февраля 2025

Рэцэпты на Біс: свіныя рэбры ў мядова-гарчычнай заліўцы

817

Рэцэпт ад настаўніцы ДШМ імя Рыгора Шырмы Юліі Макаранка.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
свіныя рэбры — 1,5 кг,
лімонны сок — 1/2 ч.л.,
мёд — 2 ч.л.,
французская гарчыца — 2 ч.л.,
соевы соус — 10 мл,
соль, перац.

ПРЫГАТАВАННЕ
Замарынаваць рэбры ў сумесі лімоннага соку, мёду, гарчыцы і соевага соусу і пакінуць на 30-60 мінут.
Загарнуць у фольгу і выкласці на бляху (зверху рэбры таксама павінны быць закрыты фольгай).
Запякаць у духавой шафе пры тэмпературы 180 градусаў 1 гадзіну 20 мінут.
Смачна есці!