Рэцэпт ад Дар’і Валіевай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
рабрынкі свіныя — 1 кілаграм,
мёд — 2 ст. л.,
соевы соус — 4 ст.л.,
воцат — 1 ст.л.,
гарчыца — 1 ст.л.,
алей — 2 ст.л.,
часнок — 3 зубчыкі,
соль, перац чорны, молаты на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Рыхтуем марынад. У місачку наліваем соевы соус, воцат, кладзём гарчыцу. Дадаём вадкі мёд, сланечнікавы алей і здробнены часнок. Змешваем усе інгрэдыенты.
Свіныя рабрынкі мыем, абсушваем папяровым ручніком. Солім, перчым, заліваем марынадам і пакідаем марынавацца на 2-3 гадзіны.
Затым замарынаваныя рабрынкі выкладваем у форму для запякання. Ставім у духоўку, разагрэтую да 180-185 градусаў, на 55-60 мінут. Чым маладзейшае мяса, тым хутчэй рабрынкі будуць гатовыя.
Падаём з любым гарнірам: бульбай, агароднінай.
Смачна есці!