Рэцэпт ад педагога-псіхолага ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пружанскага раёна» Таццяны Барысюк

Інгрэдыенты:
філейная частка свініны – 2 кг,
бульба – 1 кг,
рэпчатая цыбуля – 2 шт.,
алей – 3 ст.л.;
для пасты са спецыямi:
часнок – 3 зубчыкі,
зялёная цыбуля – 1 пучок,
духмяны молаты перац, чабор і сухі імбір – па 1 ч.л.,
алей – 2 ст.л.,
соль на смак.
Прыгатаванне
Зялёную цыбулю і часнок здрабніць у блэндары разам з духмянымі прыправамі. Дадаць алей, пасаліць і перамяшаць. Нацерці атрыманай пастай цэлы кавалак свініны і пакінуць на адну гадзіну пры пакаёвай тэмпературы.
Потым мяса выкласці на бляху, паставіць у разагрэтую да 190 градусаў духоўку і гатаваць 1 гадзіну 20 мінут.
Бульбу і рэпчатую цыбулю нарэзаць буйнымі кавалкамі, пакласці вакол ужо амаль гатовай свініны, апырскаць алеем, пасаліць, гатаваць яшчэ 40 мінут.
Дастаць страву з духоўкі і даць пастаяць 10 мінут. Перад падачай нарэзаць мяса на парцыённыя кавалкі.
Смачна есці!