Рэцэпт ад музычнага кіраўніка цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Алёны Каўганка.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
авакада — 2 штукі,
тварог — 100 гр,
яйка — 1 штука,
морква — 1 штука,
соевы соус або соль,
маянэз.
Яйка і моркву адварыць, разам з пачышчаным авакада пацерці на тарку сярэдняй дробнасці. Дадаць тварог (калі магчыма, узбіць блэндарам) і заправіць маянэзам. Замест солі я дадаю соевы соус. Атрымліваецца апетытная «маса», якую можна намазаць на грэнкі або пакласці ў тарталеткі. Таксама можна раўнамерным слоем намазаць на тонкі лаваш, скруціць у трубачку і парэзаць на кавалачкі.
Смачна есці!