Понедельник, 16 сентября 2024

Рэцэпты на Біс: скумбрыя пад сырнай скарынкай

569

Рэцэпт ад мамы ў дэкрэце Вольгі Бабрыцкай.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
скумбрыя свежамарожаная — 3 шт.,
цыбуля — 2-3 шт.,
сыр цвёрды — 300 г,
лімон, маянэз, соль, перац, спецыі, алей.

ПРЫГАТАВАННЕ
Рыбу размарозіць, пачысціць, разрэзаць уздоўж брушка і дастаць усе косткі.
Цыбулю парэзаць тонкімі колцамі. Сыр нацерці на буйной тарцы.
Бляху змазаць алеем і заслаць фольгай або паперай для выпечкі. Выкласці рыбу (скуркай уніз), апырскаць яе сокам паловы лімона, пасаліць-паперчыць.
На рыбу выкласці цыбулю. Зверху шчодра пасыпаць нацёртым сырам і зрабіць сетачку з маянэзу.
Запякаць у духоўцы каля 40 мінут пры тэмпературы 180-200 градусаў.

Смачна есці!