Среда, 19 февраля 2025

Рэцэпты на Біс: скумбрыя ў таматным соку

653

Рэцэпт ад пенсіянеркі Таццяны ДУБЕЙКА.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
скумбрыя
свежазамарожаная
— 2 шт.,
таматны сок
(або кансерваваныя памідоры) —
1 шклянка,
прыправы на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Паколькі зараз ідзе пост, я хачу прапанаваць простую і карысную страву, да таго ж, вельмі смачную.
Скумбрыю пачысціць, памыць, парэзаць на кавалкі, пакласці ў глыбокую патэльню, заліць таматным сокам (а можна і парэзаць кансерваваныя памідоры), пасыпаць прыправамі, якія вам падабаюцца, і тушыць 10 мінут. Саліць не трэба.
Існуюць і іншыя варыянты прыгатавання: калі вам падабаецца, можна на дно патэльні выкласці парэзаную цыбулю. А калі скончыцца пост — можна пасыпаць гатовую страву цёртым сырам і пакінуць на пліце яшчэ на некалькі мінут.
Смачна есці!