Понедельник, 16 сентября 2024

Рэцэпты на Біс. Скумбрыя ў пост ад дзяржінспектара раённай дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Ганны Берднік

218

Рэцэпт ад вядучага агранома — дзяржінспектара Пружанскай раённай дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Ганны Берднік.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

скумбрыя — 2 шт.,
морква — 1 шт.,
цыбуля — 2 шт.,
алей — 4 ст. лыжкі,
сок лімона — 2 ч. лыжкі,
соль, перац, папрыка — на смак,
разынкі (изюм) — 100 г,
гарчыца — 1 ч. лыжка.

ПРЫГАТАВАННЕ

Скумбрыю пачысціць і памыць, разабраць на філе, не здымаючы шкурку, выняць усе косткі.

Прыгатаваць марынад для рыбы: змяшаць соль, перац, папрыку, сок лімона, дадаць гарчыцу і алей, перамяшаць. Пакласці ў марынад рыбу і пакінуць у халадзільніку на 50-60 мінут.

На патэльні спасераваць моркву і цыбулю.

Узяць посуд для запякання, пакласці на дно пергаментную паперу, на яе — філе рыбы, зверху накрыць «футрам» з пасераванай агародніны, дадаць разынкі. Можна зрабіць сетачку з поснага маянэзу.

Запякаць у духоўцы пры тэмпературы 220 градусаў 20-25 мінут.

Смачна есці!