Рэцэпт ад медыцынскай сястры Юліі Лазоўскай.
Просты ў прыгатаванні, але вельмі смачны!
ІНГРЭДЫЕНТЫ
Для цеста:
мука — 2 шклянкі,
малако — 1 шклянка,
кіпень — 1 шклянка,
цукар — 2 шклянкі,
яйкі — 2 штукі,
какава — 6 ст.л.,
алей — 1/3 шклянкі,
сода — 0,5 ч.л.,
разрыхляльнік цеста — 1,5 ч.л.,
ванілін — 1,5 ч.л.
Для крэму:
смятана — 200 гр,
згушчанае малако — 1 банка.
ПРЫГАТАВАННЕ
Усе інгрэдыенты для цеста змяшаць, кіпень дадаць апошнім. Цеста атрымаецца вадкім. Выпякаць у духавой шафе каля 40 мінут пры тэмпературы 180 градусаў. Ахалоджаны бісквіт разрэзаць на два каржы і змазаць крэмам. Крэм гатуецца таксама проста: з дапамогай блэндара ўзбіць смятану і згушчанае малако, можна дадаць фрукты.
Смачна есці!