Рэцэпт ад вучаніцы СШ № 1 імя ЧБВА Вікторыі Іванцовай

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
мука – 4 сталовыя лыжкі,
малако – 3 ст. лыжкі,
яйка – 2 шт.,
цукар – 3 ст. лыжкі,
алей – 3 ст. лыжкі,
разрыхляльнік – 0,5 чайнай лыжкі,
какава – 1,5 ст. лыжкі.
для крэма:
смятана – 1 шклянка,
цукар – 1 ст. лыжка.
ПРЫГАТАВАННЕ
Яйкі расціраем з цукрам, дадаём малако і алей. Асобна змешваем сухія інгрэдыенты: муку, какаву, разрыхляльнік — і дадаём іх да яечнай сумесі.
Выкладваем у шкляную форму і выпякаем у мікрахвалёўцы на магутнасці 900 W на працягу чатырох мінут.
За гэты час узбіваем смятану з цукрам. Атрыманы корж пры жаданні можна разрэзаць на дзве часткі і змазаць крэмам.
Смачна есці!