Среда, 15 января 2025

Рэцэпты на Біс: шакаладны кекс

560

Рэцэпт ад аператара ЭВМ ФПР «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» Карыны Хаманянковай.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
маргарын або масла сметанковае — 200 г,
какава-парашок — 4 ст. л.,
цукар — 1,5 шклянкі,
малако — 0,5 шклянкі,
мука — 2 шклянкі,
сода — 0,5 чайнай лыжкі,
яйкі — 4 шт.,
ванілін, арэхі — на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
У алюмініевай каструлі растапіць маргарын або сметанковае масла, дадаць какаву, цукар, малако. Усё змяшаць і закіпяціць, астудзіць. Некалькі лыжак гэтай сумесі адліць у кубак (для глазуры). У астатнюю масу дадаць муку, соду, яйкі. Калі ёсць арэхі, кладзіце і іх у будучы кекс.
Лепш за ўсё яго выпякаць у спецыяльнай круглай форме з адтулінай пасярэдзіне. Калі такой формы няма, зрабіце яе самі: пасярэдзіне глыбокай патэльні пастаўце пустую бляшанку. Змажце форму алеем і выліце ў яе цеста. Пастаўце ў духоўку пры сярэдняй тэмпературы.
Каб праверыць гатоўнасць кекса, трэба пратыкнуць яго шпажкай. Калі яна застанецца сухой, вымайце кекс з духоўкі. Перавярніце яго на талерку і паліце глазурай.
Смачна есці!