Пятница, 23 мая 2025

Рэцэпты на Біс: шакаладны фандан (кекс з вадкай начынкай)

451

Рэцэпт ад удзельніцы клуба «Teens-фармат» Лізаветы Туцінай.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
шакалад (пажадана горкі) — 100 г,
сметанковае масла — 75 г,
яйкі — 2 шт.,
цукар — 60 г,
мука — 30-40 г,
ваніль.
ПРЫГАТАВАННЕ
На паравой лазні растапіць масла разам з шакаладам. Узбіць міксерам яйкі, цукар і ванілін (па жаданні). Моцна ўзбіваць не трэба, толькі да растварэння цукру. На невялікай хуткасці міксера дадаць шакаладную масу, змяшаць да аднастайнага стану.
Затым дадаць прасеяную муку, размяшаць на маленькай хуткасці да аднастайнасці.
Формачкі для выпечкі змазаць алеем і прысыпаць зверху какавай. Заліць цеста і паставіць у духоўку на 9-11 мінут пры тэмпературы 190°.
Дачакацца астывання і падаваць з шарыкам марожанага або прысыпкай з цукровай пудры.
Смачна есці!