Понедельник, 21 апреля 2025

Рэцэпты на Біс: шакаладная каўбаса са згушчонкай і арэхамі

457

Рэцэпт ад работніка культуры Ганны Жук.

Гэта самы любімы дэсерт майго мужа.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
пячэнне пясочнае — 200 г,
какава-парашок — 4 сталовыя лыжкі (без горкі),
сметанковае масла — 100 г,
згушчонае малако — 120 г,
грэцкія арэхі — 80 г,
цукровая пудра — 10 г.

ПРЫГАТАВАННЕ
Пячэнне вазьміце самае звычайнае пясочнае, напрыклад, «Юбілейнае» ці «Топленае малако». Масла сметанковае абавязкова загадзя выміце з халадзільніка. Яно павінна стаць мяккім. Ядры грэцкіх арэхаў пасячыце на дробныя кавалачкі (папярэдне арэхі можна падсушыць на сухой патэльні).

Пячэнне здрабніце, прычым частку яго вельмі дробна, а частку пакіньце кавалачкамі. У вялікую міску высыпце здробненае пячэнне, дадайце размякчанае сметанковае масла і перамяшайце.

Прасейце ў атрыманую масу какаву-парашок, дадайце здробненыя арэхі, уліце згушчонае малако. Добра перамяшайце.

На кавалкі харчовай плёнкі выкладзіце шакаладную масу ў выглядзе каўбасак. Закруціце плёнку, фармуючы шчыльныя, роўныя каўбаскі. Пастаўце ў халадзільнік да поўнага застывання.

Гатовую шакаладную каўбасу вызваліце ад плёнкі і абкачайце ў цукровай пудры. Нарэжце на кавалачкі і падавайце да стала.

Смачна есці!