Рэцэпт ад галоўнага спецыяліста аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольгі Круглей.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
для цеста:
яйкі — 1 шт., цукар — 0,5 шклянкі, маргарын — палова пачкі (прыкладна 100 гр), сода, пагашаная воцатам — 1 ч.л., мука — 2 шклянкі, какава — 2 ст.л.
для начынкі:
тварог — 400 г, цукар — 0,5-1 шклянка, яйкі — 1 шт., масла сметанковае — 100 г, крухмал — 1 ст.л., ванілін.
ПРЫГАТАВАННЕ
Замясіць цеста, падзяліць на дзве часткі, завярнуць у пакет і пакінуць у маразіль-ніку на 30 мінут. Змяшаць інгрэдыенты для начынкі. Бляху змазаць алеем. Палову цеста нацерці на буйной тарцы, выкласці начынку, другую палову цеста нацерці зверху. Выпякаць 30-40 мінут, пры t 180 град., разразаць у гарачым выглядзе.
Смачна есці!