Рэцэпт ад бібліёграфа Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Надзеі Казлоўскай

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
сырок плаўлены — 300 г (3 сыркі па 100 г),
агурок свежы — 200 г (2 штукі),
яйка — 2 штукі,
сёмга салёная — 200 г (можна ўзяць і іншую чырвоную рыбу),
маянэз — 150 г,
соль, перац духмяны — на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Гэтая салата робіцца пластамі, таму лепш выкладваць яе ў парцыённым кальцы, а калі вам трэба порцыя пабольш, — у кальцы ад раздымнай формы для выпечкі.
Спачатку адварваем укрутую яйкі, астуджваем, чысцім. Цяпер выкладваем салату, пераслойваем кожны пласт сетачкай з маянэзу.
Першы пласт — націраем на буйной тарцы два плаўленыя сыркі. Другі пласт — агурок (100 г), нарэзаны саломкай і пасыпаны духмяным перцам. Трэці пласт — яйкі, нацертыя на буйной тарцы. Чацвёрты — другая палова нарэзаных саломкай агуркоў, таксама пасыпаных духмяным перцам. Далей націраем апошні плаўлены сырок. І, нарэшце, шосты пласт — сёмга, парэзаная кубікамі. Зверху зноў наносім сетачку з маянэзу і ўпрыгожваем зелянінай.
Смачна есці!