Рэцэпт ад хормайстра эстраднай студыі «Меладзін» Карыны Шаманавай.
Адметнасць гэтай смачнай салаты ў тым, што яе можна прыгатаваць з рэшткаў прадуктаў, якія засталіся ад асноўных страў.
Інгрэдыенты:
Курыныя грудкі (вараныя),
яблык (пачышчаны),
вараная морква,
звараная ў мундзіры бульба,
цыбуля (папярэдне прамарынаваная ў воцаце з вадой),
варанае яйка,
сыр,
маянэз.
Прыгатаванне:
Усё раскласці слаямі, на кожны з іх нанесці тонкую сетку з маянэзу.
Па колькасці інгрэдыентаў: іх трэба браць столькі, каб кожны слой закрываў папярэдні. Гэта не тычыцца толькі цыбулі, яе можна дадаць менш (як хто любіць).
Пажадана на ноч салату пакінуць у халадзільніку, тады яна будзе асабліва апетытнай.
Смачна есці!