Четверг, 5 декабря 2024

Рэцэпты на Біс. Салата з языком ад начальніка аддзела працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама Ірыны Пасевіч

195

Рэцэпт ад начальніка аддзела працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама Ірыны Пасевіч.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

язык (замест яго можна ўзяць любое нятлустае мяса),
цыбуля рэпчатая 1-2 шт.,
яйкі 2 шт.,
морква 1-2 шт.,
бульба 1-2 шт.,
грыбы лясныя,
грэцкія арэхі,
маянэз,
алей для абсмажвання.

ПРЫГАТАВАННЕ

Язык (або мяса) адварыць, таксама адварыць і астудзіць грыбы, моркву і бульбу, зварыць укрутую яйкі.

Адварны язык дробна парэзаць, цыбулю абсмажыць на алеі і разам з ім выкласці на мяса.  Потым асобнымі слаямі выкласці нацертыя на тарцы для агародніны яйкі, моркву і бульбу, дадаючы пасля слою кожнага сетачку з маянэзу. Верхні слой адвараныя грыбы, маянэз. Зверху пасыпаць пасечанымі грэцкімі арэхамі.

Смачна есці!