Рэцэпт ад бухгалтара ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» Наталлі Стасюк.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
крухмал — 2 ст.л.,
яйка — 3 шт,
курыная прыправа,
цыбуля рэпчатая белая — 2 шт. (вялікія),
вяндліна — 300-500 г,
цукар — 5 ст.л.,
воцат — 6 ст.л.,
вада — 12 ст.л.,
маянэз на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ:
Загадзя нарэзаць цыбулю паўколцамі, заліць воцатам з вадой і засыпаць цукрам. Пакінуць на ноч.
Узбіць яйкі з крухмалам і прыправай. Пасмажыць тонкія блінцы, скруціць іх і парэзаць на лустачкі. Нарэзаць вяндліну саломкай. Змяшаць усе інгрэдыенты і заправіць маянэзам.
Смачна есці!