Суббота, 26 апреля 2025

Рэцэпты на Біс: салата з «сакрэтным» інгрэдыентам ад лабаранта раённай ветэрынарнай станцыі Алены Аўдзейчык

297

Рэцэпт ад лабаранта раённай ветэрынарнай станцыі Алены Аўдзейчык.

Гэтая салата выдатна падыходзіць як на кожны дзень, так і для святочнага стала.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
філе курынае – 300 г,
памідоры – 3 шт.,
цукіні (або кабачкі) – 1 шт.,
цыбуля – 1 шт.,
гарчыца французская – 1 чайная лыжка,
алей, соль, перац чорны, лісце салаты – 100 г;

для запраўкі:
алей – 1 сталовая лыжка,
сок лімона – 1-2 сталовыя лыжкі.

ПРЫГАТАВАННЕ
Цыбулю наразаем паўколцамі, памідоры — долькамі. Курынае філе патрэбна запячы (можна адварыць або пасмажыць), потым парэзаць кубікамі. Кабачок разрэзаць уздоўж, нарэзаць паўколцамі, а потым абсмажыць з двух бакоў на невялікай колькасці алею. Гэта і ёсць наш «сакрэтны» інгрэдыент: ён надае страве асаблівы смак.

У місцы змешваем цыбулю, памідоры, філе курыцы і кабачок, дадаём соль, перац, гарчыцу (французскую можна замяніць і на звычайную). Запраўляем сокам лімона і алеем.

На вялікую плоскую талерку выкладваем па крузе лісце зялёнай салаты, зверху на яго – прыгатаваную салату.

Смачна есці!