Рэцэпт ад прадаўца кіёска Брэсцкага філіяла РУП «Белсаюздрук» Алены Шугай
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
філе курынае — 200 г,
баклажан (сярэдні) — 0,5 шт.,
перац балгарскі — 1 шт.,
морква — 1 шт. (невялікая),
маянэз — 1 ст.л.,
соль, перац чорны молаты — на смак,
алей для абсмажвання, зеляніна для ўпрыгожвання.
ПРЫГАТАВАННЕ
Баклажан парэзаць саломкай, пасаліць і пакінуць на 20 мінут. Затым абсмажыць на алеі на даволі моцным агні, увесь час памешваючы. Выкласці на папяровую сурвэтку для выдалення лішняга алею. Даць астыць.
Моркву нацерці на тарцы для карэйскай морквы, балгарскі перац нарэзаць саломкай. Абсмажыць на алеі каля 3-4 мінут да мяккасці. Таксама выкласці на сурвэтку і астудзіць.
Курынае філе папярэдне адварыць у падсоленай вадзе і астудзіць. У глыбокую міску разабраць мяса рукамі на тонкія валокны. Дадаць баклажаны, моркву і балгарскі перац, а таксама маянэз. Салату пасаліць і паперчыць на смак.
Паставіць у халадзільнік на 30 мінут. Выкласці ў талерку і ўпрыгожыць здробненай зелянінай.
Смачна есці!