Воскресенье, 13 июля 2025

Рэцэпты на Біс: салата з клубніцамі і курыцай (без запраўкі)

861

Рэцэпт ад Кацярыны Карсюк.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курынае філе — 300 г,
клубніцы — 200 г,
марынаваныя шампіньёны — 100 г,
гарбузовыя семкі — 50 г,
алей — 30 г,
зялёная цыбуля — 5-7 пер’яў,
салата — 1 пучок,
соль, перац.

ПРЫГАТАВАННЕ
Курынае філе нарэзаць на кавалачкі і абсмажыць на алеі. Пасаліць і паперчыць. Здрабніць грыбы, зеляніну і клубніцы. Талерку выкласці салатным лісцем. Потым кладзём курыцу, грыбы, клубніцы, зверху пасыпаць ачышчанымі гарбузовымі семкамі. Даць салаце пастаяць 15 мінут.

Смачна есці!