Суббота, 15 февраля 2025

Рэцэпты на Біс: салата з цвятной капусты

417

Рэцэпт ад Яніны Віктараўны Трафімчук, бухгалтара УАЗ «Пружанская ЦРБ».

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
Капуста цвятная — 1 галоўка,
алей — 1 ч.л.,
яйкі — 3 шт.,
курыная грудка — 200 г,
балгарскі перац — 1 шт.,
цыбуля рэпчатая — 1 шт.
соль, перац на смак;

для запраўкі:
ёгурт грэчаскі — 200 г,
мёд — 1 ч.л.,
гарчыца — 1 ч.л.

ПРЫГАТАВАННЕ
Цвятную капусту разабраць на суквецці, пасаліць, паперчыць, дадаць алей, перамяшаць і адправіць у духоўку, ужо разагрэтую да 200 градусаў, літаральна на пару мінут.

Парэзаць кубікамі балгарскі перац, цыбуліну, адвараныя яйкі і курыную грудку і дадаць да іх ахалоджаную цвятную капусту.

Ёгурт змяшаць з мёдам і гарчыцай і заправіць салату.

Смачна есці!