Понедельник, 16 сентября 2024

Рэцэпты на Біс: салата «Хуткая»

520

Рэцэпт ад фатографа Юліі Грайчонак.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
вэнджаная курыца — 600 г,
морква па-карэйску — 250 г,
кансерваваная кукуруза — 1 слоік,
сухарыкі (на ваш смак) — 1 пачак,
маянэз — 150 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Узяць вэнджаную курыцу, аддзяліць мяса ад касцей. Нарэзаць на невялікія кавалачкі і выкласці ў салатніцу. Дадаць кансерваваную кукурузу, моркву па-карэйску і сухарыкі.
Па жаданні можна дадаць зеляніну.
Усё змяшаць і заправіць маянэзам. Салата гатова!
Смачна есці!