Вторник, 18 февраля 2025

Рэцэпты на Біс: салата «Вясенняя»

697

Рэцэпт ад работніцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра Пружанскага раёна Святланы Браніцкай.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
пекінская капуста,
кансерваваная
кукуруза — 1 слоік,
памідоры — 2 шт.,
часнок — 2-3 зубкі,
сухарыкі,
маянэз.

ПРЫГАТАВАННЕ
Пекінскую капусту дробна нарэзаць і выкласці на вялікую талерку. Часнок прапусціць праз часночніцу і размеркаваць па капусце. Наступным слоем будзе палова слоіка кукурузы, затым нарэзаныя кубікамі памідоры, сухарыкі, рэшткі кукурузы.
На кожны слой наносіцца маянэзная сетка. Можна дадаць прыправу на ваш смак (я некалькі разоў дадавала звычайную «Мівіну»).

Смачна есці!