Понедельник, 9 декабря 2024

Рэцэпты на Біс. Салата «Вітамінная» ад Ірыны Лукша

302

Рэцэпт ад загадчыцы біяхімічнай лабараторыі Брэсцкай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Ірыны Лявонцьеўны Лукша.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

капуста пекінская — 220 г,
памідоры — 2 шт. (прыкладна 200 г),
кукуруза кансерваваная — 150 г,
сыр цвёрды — 70 г,
яйкі — 2 шт.,
смятана — 3 ст. лыжкі,
гарчыца — 1 ч. лыжка,
соль — на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ

Капусту наразаем тонкімі палоскамі, памідоры —кубікамі. Сыр націраем на буйной тарцы. Яйкі адварваем укрутую, раздзяляем бялкі і жаўткі. Бялкі дробна наразаем. Усё гэта змешваем у салатніку разам з кукурузай, солім на смак.

Для запраўкі жаўткі раскрышваем або націраем на дробнай тарцы. Дадаём гарчыцу і смятану. Запраўляем салату і яшчэ раз добра перамешваем.

Смачна есці!