
Рэцэпт ад шматдзетнай мамы Іванны Кавалеўскай.
Салата «Вінаградная лаза»
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйка — 1 шт.,
вінаград без костачак,
вэнджаная курыца — 200 г,
маянэз,
цвёрды сыр — 100 г.
ПРЫГАТАВАННЕ
Вэнджаную курыцу нарэзаць на дробныя кавалачкі. Нацерці сыр. Яйка адварыць. Аддзяліць яечны бялок і жаўток і нацерці на дробнай тарцы. Вінаградзінкі разрэзаць напалову.
Першым слоем выкласці палову нарэзаных вінаградзінак, пасля бялок, дробна парэзаную курыцу, жаўток і сыр. На кожны слой нанесці маянэзную сетку! Зверху размясціць другую палову вінаградзінак.
Смачна есці!
