Четверг, 16 января 2025

Рэцэпты на Біс. Салата «Сняжынка» да святочнага стала ад настаўніцы матэматыкі і інфарматыкі ДУА «Гімназія г. Пружаны», а пакуль – мамы ў дэкрэце Алены Арабчык

268

Рэцэпт ад настаўніцы матэматыкі і інфарматыкі ДУА «Гімназія г. Пружаны», а пакуль – мамы ў дэкрэце Алены Арабчык.

Інгрэдыенты:

грыбы сушаныя (можна замяніць замарожанымі),
цыбуля,
морква,
бульба (адварная),
курынае філе,
цвёрды сыр,
яйкі (адварныя),
маянэз.

Салата збіраецца слаямі, інгрэдыенты бяром прыкладна ў роўных прапорцыях.

Прыгатаванне:

1 слой. Грыбы адварыць, нарэзаць дробна, затым абсмажыць на сухой патэльні да выпарэння вільгаці.
2 слой. Цыбулю нарэзаць паўкольцамі, моркву нацерці на буйной тарцы, абсмажыць на алеі.
3 слой. Адварную бульбу нацерці на буйной тарцы, пасаліць.
4 слой. Дадаць сетачку з маянэзу.
5 слой. Курынае філе адварыць і дробна пасекчы.
6 слой. Цвёрды сыр нацерці на тарцы (выкарыстоўваю самую дробную).
7 слой. Яечныя жаўткі нацерці на дробнай тарцы.
8 слой. Сетачка з маянэзу.
9 слой. Яечныя бялкі нацерці на дробнай тарцы.

Смачна есці!