Суббота, 12 октября 2024

Рэцэпты на Біс: салата «Сланечнік»

845

Рэцэпт ад прадаўца магазіна «Санар» Святланы Лаеўскай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курыная ножка — 1 шт.,
шампіньёны — 200 г,
цыбуля — 1 шт.,
вялікі яблык — 1 шт.,
яйкі — 3 шт.,
сыр — 100 г,
кансерваваная кукуруза — 1 банка,
чыпсы — невялікі пачак,
маянэз на смак.
Курыцу адварыць і дробна нарэзаць. Грыбы нарэзаць і абсмажыць з цыбуляй. Яйкі адварыць і асобна пацерці бялкі і жаўткі. Выкладаць слаямі. кожны, акрамя верхняга, пакрываць маянэзам: курыца, грыбы, яечныя бялкі, цёрты яблык, цёрты сыр, яечныя жаўткі, кукуруза. Бакі салаты ўпрыгожваюцца чыпсамі і зелянінай.
Смачна есці!

Паважаныя чытачы!
Калі ў вас ёсць рэцэпты прыгатавання арыгінальных і карысных для зда-роўя страў, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары
9-15-02.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *