Пятница, 14 февраля 2025

Рэцэпты на Біс: салата «Новы смак»

1 092

Рэцэпт ад работніка паштовай сувязі Святланы Рысцік.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
пекінская капуста —
1 невялікі качан,
кансерваваны зялёны гарошак — 5-6 ст. л.,
памідор — 1 штука,
вяндліна або вэнджаная курыная грудка — 200 гр,
цвёрды сыр — 100 гр,
соль,
маянэз.

ПРЫГАТАВАННЕ
Пекінскую капусту памыць, абсушыць, дробна нашаткаваць. Памідор нарэзаць невялікімі кавалачкамі, як звычайна для салатаў з агародніны. Вяндліну нарэзаць саломкай. Скласці ў салат-ніцу капусту, памідор, вяндліну і дадаць кансерваваны гарошак і нарэзаны дробнымі кубікамі сыр. Усё разам змяшаць і заправіць маянэзам, соль — на смак.
Смачна есці!

*Паважаныя чытачы! Калі ў вас ёсць рэцэпты прыгатавання арыгінальных і карысных для здароўя страў, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары 9-15-02.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *