Рэцэпт ад Ірыны Шалабудавай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
салёная чырвоная рыба (фарэль, сёмга) – 200 г,
яйка курынае – 4 шт.,
агурок – 2 шт.,
бульба – 3 шт.,
цыбуля – 3 шт.,
маянэз – 1 пачак,
пятрушка – па жаданні.
ПРЫГАТАВАННЕ
Бульбу і яйкі адварыць. Цыбулю парэзаць на дробныя кавалачкі і апарыць кіпенем. Пакуль яна астывае, рыбу, агуркі, яйкі і бульбу нарэзаць саломкай.
На вялікую талерку выкласці інгрыдыенты пластамі ў такой чарговасці: бульба – цыбуля – яйкі – агурок – рыба.
На кожны пласт наносіць сетку з маянэзу. Зверху салату можна ўпрыгожыць здробненай пятрушкай.
Смачна есці!