Рэцэпт ад кладаўшчыка ААТ «Велікасельскае Агра» Алены Кузняцовай-Сямашка.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:’
курыная грудка — 400 г,
грыбы — 400 г,
свежыя агуркі — 2 шт.,
сыр — 200 г,
ананасы кансерваваныя — 1 бляшанка,
маянэз — 200 г,
соль і перац на смак,
кроп і агурок для дэкору.
ПРЫГАТАВАННЕ
Курыную грудку солім і пасыпаем спецыямі, затым абсмажваем на патэльні да гатоўнасці, астуджваем і наразаем дробна.
Грыбы наразаем кавалачкамі і абсмажваем да гатоўнасці, солім і астуджваем.
Агуркі наразаем кубікамі, сыр націраем на буйной тарцы.
Выкладваем пластамі, наносячы маянэзную сетачку на кожны: спачатку мяса, потым — агуркі, сыр, грыбы, у канцы — ананасы.
Упрыгожваем салату зелянінай і палоскамі агурка.
Смачна есці!