Вторник, 21 января 2025

Рэцэпты на Біс. Салата «Лісічка» ад настаўніцы са шматгадовым стажам Святланы Собаль і яе ўнука

245

Напярэдадні Дня настаўніка варта папрасіць падзяліцца рэцэптам некага з педагогаў, у Дзень пажылых людзей лагічна будзе звярнуцца да сталага чалавека. Мы вырашылі сумясціць. Святлана Собаль — настаўніца са шматгадовым стажам і па сумяшчальніцтве клапатлівая бабуля, якая заўсёды знаходзіць час парадаваць дамашніх смачнымі і карыснымі стравамі.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

філе курынай грудкі — 2 шт.,
марынаваныя агуркі — 3 шт.,
карэйская морква — 200 г,
сыр цвёрды — 200 г,
часнок — 2 зубчыкі,
маянэз і зеляніна — на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ

Курынае філе адварваем у падсоленай вадзе, затым наразаем саломкай або разбіраем рукамі на валокны. Агуркі таксама наразаем саломкай, сыр націраем на буйной тарцы.

Змешваем мяса, сыр, агуркі і моркву (можна выкласці іх слаямі), дадаём выціснуты праз прэс часнок, запраўляем маянэзам, упрыгожваем зелянінай.

Смачна есці!